Гісторыя. Яна за апошнія пяць год стала не толькі інтарэсам, але і прафесійным заняткам. Не магу сказаць. што яна мне больш за ўсё падабалася ў школе, аднак выбар прыпаў менавіта на яе. Ва універсітэце інтарэс да гісторыі і важнасць яе вывучэння актуалізаваўся даволі моцна. Аднак нельга сказаць, што гэта лёгкая справа.


інтарэсы

Пад час навучання ва універсітэце у мяне з'явіўся новы інтарэс. Гэтым інтарэсам стала кіно, а менавіта, удзел у масоўцы. Гэта з аднаго боку дазваляе зарабіць крыху грошай, а з другога цікава і не вельмі складана.


інтарэсы

Люблю вандраваць, асабліва бываць у замежных краінах. Можа крышачку гэтае пачуцці ад наведвання іншых краін крышачку прытупіліся, аднак, спадзяюся, што яны узмацняцца зноў. Першы раз я трапіў за мяжу ў даволі сталым узросце, мне было 19 гадоў. А пабываць у іншай краіне мне хацелася з дзяцінства. Да гэтага часу я наведаў толькі чатыры краіны, але гэта ўжо штосьці.


інтарэсы

Рэлігійныя пытанні таксама прадстаўляюць для мяне вялікі інтарэс, які праяўляецца ў многіх аспектах. Гэта ўздейнічае на вобраз жыцця, характар, паводзіны, адносіны да іншых і грае значную роль у станаўленні і ўдасканаленні чалавека.


інтарэсы

Дапамога дзецям з абмежаванымі мажлівасцямі, у шырокім сэнсе гэтага слова, таксама складае не толькі мой інтарэс. На гістарычным факультэце БДУ існуе дабрачынны праект "Стань бліжэй", які як раз займаецца такой дапамогай, якая патрэбна дзецям. Так што далучайцеся!


інтарэсы

Футбол, як сам удзел у гэтай гульні так і яе прагляд, ужо даўно складаюць мой інтарэс. Нажаль не часта даводзіцца пагуляць. Увогуле я люблю спорт і розныя яго віды, аднак, калі не памыляюся, футбол стаў першым маім спартыўным інтарэсам.


інтарэсы

Люблю фатаграфаваць. Фатаапарат у мяне з'явіўся таксама не так даўно, але за гэты час цікавасць да фатаграфіі значна ўзмацнілася. Ёсць шмат момантаў і ракурсаў у нашым жыцці, якія мы не заўважаем ці хутка прабягаем. Некаторыя прыгожыя віды ўнікальны і зменлівы, таму лепш паспець гэта завіксаваць і любавацца гэтым праз доўгі час.


інтарэсы

інтарэсы
Hosted by uCoz