Аўтабіяграфія

Я нарадзіўся ў г. Мінску 24 снежня 1986 года. Грамадская сацыялізацыя мая пачалася ў дзіцячым садку № 285,
у які я амаль заўжды хадзіў са слязьмі, але аб якім у мяне захаваліся самыя цёплыя ўспаміны.
З верасня 1993 года пачаўся другі этап маёй сацыялізацыі, калі я пайшоў у першы клас СШ № 112 г. Мінска.
З пятага класа я працягваў навучанне ў СШ № 135, а з восьмага - у СШ № 44, якую ў 2004 годзе скончыў.
У 2004 годзе паступіў на дзённую форму навучання на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе.